Для людзей трэба сеяць жыта...
Для людзей трэба сеяць жыта,
Для людзей трэба хлеб пячы,
А напісанае – пражыта,
Ад яго мне ўжо не ўцячы.
Не, не збегчы, як снегу з даху,
Калі сонейка прыпячэ.
Як асуджанага на плаху,
За сабой яно валачэ.
Ўсё напісанае – пражыта,
А жывём мы – не для людзей.
Для людзей можна сеяць жыта,
А вось жыць трэба – для ідэй.
28. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119012808553