Мама звечара мыла бульбу...

***
Мама звечара мыла бульбу,
Насыпала ў чыгун, залівала вадой.
Ставіла ў печ, клала дровы.
Уранку тапіла. Снедалі.
Бульбу адцэджвала,
А ў мяккай адцэджанай з бульбы вадзе
Мыла посуд – без мыла, без сродкаў для мыцця,
Якіх не было, і якія былі не патрэбны.
Посуд быў чысты, блішчэў, калі высахне,
І ніколі не пах ніякай хіміяй.
Так і жылі: без хіміі ў хаце,
Без штучнай палёгкі ў нялёгкім жыцці…
Мама яшчэ звечара мыла бульбу кабанчыку
І заўсёды ў той дзень сходзіла з двара,
Калі надыходзіў час свежыны.
Так і жылі: без штучнай палёгкі ў нялёгкім жыцці,
Але заўсёды з бульбінай і кавалкам сала –
Ад зімы да зімы.
Я люблю цябе, мама…

28 студзеня 2019 г.


Рецензии