Цена жизни
Назаўжды ў сэрцах захаваны!
Калі бот фашысцкі як гіена
Заступіў у родныя Ашмяны!
Горад мой- і велічны, і чысты,
З светлым ранкам і птушынай зграяй!
А па ім пачварныя фашысты,
Здрадніцкія боты паліцаяў!
Тут фашыст гаспадаром трымаўся,
Будаваў завоблачныя планы!
І на Мінск- сталіцу прарываўся,
Ды магілай сталі ім Ашмяны!
Лётчыкі Страленка і Аўдзееў,
Шлях на Мінск жыццём абаранілі!
У калону жудасных зладзеяў
Самалётам урэзалі- спынілі!
Апісаць ваенную пагрозу,
Не абавязкова быць паэтам!
А цяпер прашу- стрымайце слёзы,
Успомнім разам аб яўрэйскім ГЕТА!
Тысячы замучаных яўрэяў
У магілах брацкіх пахаваны!
Пахаваны шчасце і надзеі,
Памятаюць кожнага ў Ашмянах!
Колькі землякоў вайна забрала!
Памяць іх тут на зямлі трымае!
Ты, вайна, нам вечным крыжам стала!
Мы цябе за гэта праклінаем!
Помніць усім пра гэта гора трэба,
Усім жывучым у Беларусі людзям!
Каб калоссе залатога хлеба
Абвяшчала- больш вайны не будзе!
Хай заўжды лунае тут каханне,
Ну а зброяй стануць серп і молат!
Шчыра свеціць сонейка на ранні,
І заўжды шчаслівай будзе моладзь!
Свидетельство о публикации №119012708357