Не хвалюйся

Не хвалюйся, мой дзядок,
Мой сівенькі галубок.
Хоць яшчэ я баба тая —
Ўсё на мне гудзе і грае, —

Не пакіну я цябе,
Не застанешся ў журбе.
Розум, мусіць, трохі маю,
Калі гэтак разважаю.

Дажыву з табою век,
Мой сумленны чалавек!
Хоць трухлявае ты дрэва,
Не хадзіў, відаць,  налева.

Гаспадарку спраўна вёў,
Не баяўся мазалёў.
Быў мужык ты дамавіты,
Мой дзядочак працавіты!


Рецензии