Радзiме

Я слаўлю Радзіму сваю –
Цябе, Беларусь, мая любая –
Святую навекі зямлю,
Дзе мрою, пішу і дзе думаю. 

Калыска – Радзіма мая,
Лясы і азёры з крыніцамі.
Як лёгка тут дыхаю я,
Страчаю вятры з навальніцамі!

Чароўны валошкавы рай
У жыце шаўковым красуецца.
Сасновы, рабінавы край –
Ён зарывам яркім любуецца.

Тут родная мова заўжды,
Вякамі жыць будзе – не страціцца.
Квітнеюць, растуць гарады,
І лепшае з мроінняў спраўдзіцца.

Жыві, Беларусь, прыгажэй,
Сябруй, мая светлая, чыстая!
Зямелькі няма даражэй –
Расінка мая ты празрыстая!


Рецензии