Бацька мнагадзетны
Валацуга несусветны!
Як не сорамна табе,
Ці мазгоў няма ў цябе?
Сёння Нюрка, заўтра Нінка,
Некалі была Янінка…
Хоць дзяцей бы не гнявіў
Ды, нягоднік, не маніў.
Хіба ж людзі ды не бачаць?…
Яшчэ больш пераіначаць…
Ад адной бяжыш к другой,
Свеціш сівай галавой.
Пень стары, не маладзёнак…
Сораму ў цябе — з пярсцёнак…
Гены ад каго забраў?
Мусіць з кабяля садраў!
Свидетельство о публикации №119012704176