Мiхась

Захварэў Міхась, во гора, —
Бо гарэлкі выпіў мора…
Не варушыцца, ляжыць,
А нутро лістом дрыжыць.

Гэта ж трэба так набрацца,
Што не можа ён падняцца,
Галава — бы цэбар той!
Нейкі жудасны напой.

Свет нямілы, памірае:
У вушах гудзе, штурхае,
Вочы нібы не свае —
Душу Богу аддае.

Бо было ўсё на халяву,
Праміні такую з’яву.
Лепшы сябра бацькам стаў —
Бог сынка яму паслаў.

Хоць дзівіся, не дзівіся:
Піць было — хоць захлыніся…
Вось таму не разлічыў:
І не мог ужо, а піў.


Рецензии