Мiкалай ляжыць на печы
Грэе пуза, грэе плечы,
Нешта сам сабе гудзе,
Быццам грае на дудзе.
А яна гатуе ежу:
Боршч ужо зварыла свежы...
Трэба шмат чаго зрабіць –
На Міколу не глядзіць.
Круціцца, нібы вавёрка:
Гэтак спрытна, гэтак вёртка.
Трэба бегчы па ваду –
Блін згарэў, як на бяду!
Трэба накарміць скацінку.
Дзе ж падзелася хусцінка?
Абшукалася яе…
А яна – на галаве!
Дровы скончыліся ў сенцах:
Аніводнага паленца…
Нахіліў уперад плот
Перакошаны свой рот.
Злуе Ганна на Міколу:
Ляжыць труцень нерухома.
Даў такога храпуна –
Аж падскочыла яна.
“Ой, якая ж злая доля:
Не падменіць рук ніколі…
Зараз палкай трэсну ў бок –
Несусветны абібок!”
Свидетельство о публикации №119012703981