Укусi мяне камар
Крывасмок, у самы твар.
Лупцануць бы мне яго,
Знішчыць ворага свайго.
Толькі, як яго злавіць,
Колькі будзе злодзей кпіць?
Ды распухла ўся шчака,
Быццам, як у хамяка…
Счырванела і свярбіць,
Ён жа, гад, усё гудзіць!
Ой, няма спакою мне…
Будзе пляма на сцяне.
Свидетельство о публикации №119012703937