Размышления после Крещения
Так настае Хрышчэнне.
Больш не шыкуе злоснасць,
Зорнасць для прабачэння.
Цесны натоўп у Храме,
Льецца вада ў посуд.
Каля азёр таксама,
Топчуцца чэргі босых.
Каб ледзяной вадою
Змыць з сябе грэх начыста.
З шумнаю грамадою,
Дзелячы ўрачыстасць.
Хтосці з нырцоў шукае
Для арганізму стрэсу.
І дрыжачы здзіўляе
І грамаду, і прэсу.
Вось так штогод купанні,
Твораць сваю рэкламу-
Вернікам - пакаянне,
Крутасці- шоу-праграма..
Толькі пасля Хрышчэння
Што ў душы стаіцца?-
Ці прынясе змянені
Светлых нябёс вадзіца?
Ці перацягне вага
Мудрых, святых законаў?
Ці растварыцца цяга
Да залатых каронаў?
Мноства яшчэ пытанняў
Тоіць у сабе Хрышчэнне.
Вечнае пакаянне,
Ці як заўжды імгненні?
Ці запануе светам
Божых асноў улада?
Ці будуць зноў успеты:
Ранг, кашалёк, пасады?
Толькі Хрыстос - вы чулі,
Сярод зямных істотаў.
У простай хадзіў кашулі,
І ў кароне з дроту.
Божы закон нязменны
Шануйце душой і звонку.
Ну а інакш- дарэмна
Мерзлі вы ля палонкаў.
Свидетельство о публикации №119012609724