У гарадскiм пасёлку вечар млее...

***
                Радашковічам

У гарадскім пасёлку вечар млее.
Задраўшы хвост, дадому кот бяжыць.
А белы снег ад холаду сінее
І на галінках яблынек дрыжыць.

Валочыцца там нехта па Валоках,
І едуць ногі, – хтось пачаставаў.
О, колькі снегу шэрага ў аблоках!
Абы пасля не разам раставаў!

Адзіны след: відаць, праехаў трактар,
А хлопец смецце ў трактар паскідаў.
Прыветлівы ў хлапца таго характар:
Шчэ не было, каб “драсьце” не сказаў.

У гарадскім пасёлку нашым – вечар.
Дай Бог таму, хто мірна тут жыве,
Каб на яго глядзела з неба Вечнасць,
Дарыла моц, пакуль не пазаве.

26 студзеня 2019 г.

Валокі - назва вуліцы.


Рецензии