Мяце мяцелiца густая...
Мяце мяцеліца густая
І замятае мой ліхтар.
Знікае вуліца пустая
Ў наплыве беласнежных хмар.
А снег густы ляціць і коціць,
Як пену, белы колер хваль.
І чысціні яго мне хопіць,
Каб апрануць душу на баль.
Мяце мяцеліца густая
І замятае мой ліхтар.
Знікае вуліца пустая,
І, як нябёс чысцюткі дар,
Ляціць на хату свежасць пены,
Каб бараніць мяне і сцены.
25. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119012509739