Як раунавага страчаных iмгненняу...
Паўлу Галушку
Як раўнавага страчаных імгненняў,
Ляціць твой ліст сябрам на Ражаство.
У ім размовы, водгукі натхненняў,
Палёт свабоды, думак хараство.
У ім крыштальнай ночы боль і крыўда,
Адлегласць погляда, ці то – душы штуршок.
У ім праход між Сцылай і Харыбдай,
У ім – душы бурлівае паток.
25. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119012504399
Як шкада, што я ніколі не змагу пісаць па-беларуску...
Павел Голушко 25.01.2019 19:55 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 26.01.2019 00:57 Заявить о нарушении