Над Радашковiчамi поуня...

***
Над Радашковічамі поўня,
Як спелы апельсін, вісіць
І так аранжава-бяздонна
На Радашковічы глядзіць.

Па хлеб бягуць яшчэ ў “Таццяну”,
А так – пусцее гарадок.
На поўню зноў з Валокаў гляну,
Вачамі абдыму садок,

Пушчу ката пагрэцца ў хату,
Гарохавы пагрэю суп,
І поўня мне кіўне як брату,
І сядзе за акном на дуб.

23. 01. 2019 г.

"Таццяна" – назва крамы ў цэнтры пасёлка, Валокі – вуліца. – Заўвага аўтара.


Рецензии