Снiлася мама. Размову вялi...
Снілася мама. Размову вялі.
Побач стаялі, шумелі бярозы.
Потым мы з ёю ішлі па зямлі.
Лозы лілі свае жоўтыя слёзы.
Недзе над намі плылі жураўлі.
Маці сказала: “Пара мне дадому…”
І адарваўся той цень ад зямлі
І памахаў мне рукой, як жывому.
Снілася мама. Размову вялі.
Разам мы крочылі з ёй па зямлі.
Потым яна бы сарвалася ў неба.
Я яшчэ крочу, а, значыць, так трэба…
23. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119012300512