Варажба Вядзьмарка
Амаль што ты- Піндарка:
Чытаеш і спяваеш
Жыцце мне даглядаеш-
I гадасна і брыдка,
I млосна і трывожна,
І мертва неабсяжна,
Прывяжаш ды адвяжаш.
Мертвы крук, стары цвік,
Шэры брук, яйкi-чык!
Чыкі- брыкі; крыж, дзве пікі-
Варажу для Веранікі!
Вядзьмарка, вядзьмарка!
Амаль што ты-цыгарка:
Дыміш, кадзіш і бдзіш
Жыцце мае, як мыш.
І шэра і духотна,
І суха і п’янотна,
І слаба, слабавольна-
Жыцце мае няволіш.
Сеў на сук, у морду даў
Усім каюк- адабраў.
Яйкі-чык. Чыкі- брыкі-
Варажу для Веранікі.
Вядзьмарка, вядзьмарка!
Амаль што ты-цыцарка:
Вісіш і балбаціш
На шыі, быццам шыш:
І тлуста і нервова,
І тупа і здарова-
Жыцця майго высновы.
Сіська-сіська,
У морду табе- піська!
Прываражу Дзяніску!
Свидетельство о публикации №119012300402