Я еду зно у мiлую мне вёску
Там хата ёсць – нiхто ў ёй не жыве…
Да ганку йду, мiнаючы бярозку
Замок iзноў увесь заiржавеў
Бярусь за клямку кволаю рукою
Яна ў адказ iльдзiнкаю звiнiць -
Што стала хата наша сiратаю
У тым няма, няма каго вiнiць
Стрымаць слязу iзноў не дам я рады
Зноў момант праўды ў сэрцы настае
Крыху сагнуўшысь, я заходжу ў хату
Як дзед калiсь заходзiў у яе
Хаджу адзiн па хаце без трывогi -
У гэты год нiхто не рваў прабой,
I ногi праз высокiя парогi
Пераступаюць бы самы сабой
Мне ўсё вядома тут да кожнай дошкi
Сучка ў дзвярах, шчылiнкi ў сцяне,
I трэбa йсцi – але яшчэ хоць трошкi
Пабыць у хаце хочацца так мне
Не бойся, не аддам цябе нiкому
Ты – памяць продкаў, мост памiж вякоў
I на мяне з падзякаю iконы
Глядзяць са сцен ў абдымках рушнiкоў…
Пара iсцi. Яшчэ раз азiрнуся
Хоць i няма нiкога у вакне
А прыйдзе час – навек сюды вярнуся
Каб ўжо нiкуды больш не ехаць мне
6.02.2002
Свидетельство о публикации №119012210311
З цеплынёй і сонейкам з Брэста Марына
Марина Шадуя Корсак 26.01.2020 19:29 Заявить о нарушении