Свидетельница Сведка на белорусском языке
*
...Адзінае, што бачыла яна тады, пасля таго, як пачула асцярожныя крокі ў калідоры, вось гэтая цёплая вада на падлозе. Зняверанай рукою дакранулася, без сумненняў: кроў. Чамусьці пабегла за анучкай - нічым не магла спыніць страх, які чапляўся спалоханным дзіцём за яе адзіную святочную сукенку. Што здарылася з ім, яе маленькім дарослым хлопчыкам? У новай кватэры з цяжкасцю, задыхаючыся, знайшла яго. Абапершыся на падваконнік, сын стаяў тварам да гэтага лесу, што і зараз шуміць для яе.
- Нічога не гавары, мама!..
І маці, якой дзволілі дакрануцца да ягонай шчакі, сцерці кроў, што запяклася на хлапечых вуснах, успомніла як ён, яшчэ малы Федзька, пабіўся з таварышамі за дзяўчынку. Пяцігадовы, так жа сядзеў і маўчаў, толькі ў вачах яго плылі вясёлкі слёз... А сёння ён амаль чужое дзіцё. Ды не, не чужое - бацькава.
Што яшчэ сказаць пра той вечар? Адзінае, што бачыла скрозь сон - як да раніцы свяціўся начнік на кухні. Алена ляжала каля мяне, а яе муж, Янка, які ўжо і мужам быў толькі ўвечары, даверліва пераказваў адзінаму свайму хлопцу жыццё. І яна не спала - прыслухвалася да кожнага мужавага слова -
сёння Ян прыйшоў шчаслівы... На гарызонце яе каханка "заззяла новая зорка". Ох, колькі іх было, гаротных!
Тую ноч, упершыню, мы правялі разам з ёю. Вось на гэтым ложку. Яна гладзіла мяне па галаве, і, зусім як сёння, у прыцемках, я радавалася, што можна быць удваіх, і проста верыць ёй. У цемразі, скрозь сон, яна шаптала словы шкадавання той, якая засынала ў ягоных пацалунках. Святая?.. Можа быць.
Апоўначы яна паклала мне руку на спіну і я адчула, што ніколі яе не пакіну...
...Федзя з'ехаў. Ужо колькі год таму... Бацька прыязжае да сына амаль кожны месяц. У нашай кватэры Янку можна ўбачыць штодзень. Здзіўляецеся? Няма чаму. Янка ўмее ў сваім гарэме даць зразумець кожнай жонцы, што яна, менавіта яна - каханая.
Нельга сказаць, каб і Алена была не шчасліваю. Ёй, здаецца, дастаткова таго, што сям'я збіраецца разам на Каляды. А яшчэ ў той дзень, калі яна нарадзілася. Я заўсёды сяджу з імі, побач. З кожным разам сустрэчы становяцца больш хуткімі, Ян не п'е, каб не застацца на ўсю ноч вязнем гэтага ложку, сын збягае на цягнік. Я не спяшаюся нікуды. Алена збірае са стала і размаўляе са мною. Я маўчу ў адказ. Я не магу размаўляць, так атрымалася. Але можа і таму яна так лёгка аддае мне сваю душу, заводзіць у самыя далёкія яе пакоі, што я ніколі і нікому нічога пра гэта не стану распавядаць....
*
- Зараз, зараз, дарагая, будзем спаць!
У цемры, пасля гэтых спакойных слоў, якія прагучалі толькі для мяне, я яшчэ чую яе асцярожныя крокі. Нарэшце цішыня. Сон не ідзе. Мяккай лапкай пачынаю ўмывацца - можа супакоюся. Пад плінтусам нешта пад нос
сабе шапоча мыш. Я хацела злавіць яе яшчэ колькі начэй таму. Як бы ўзрадавалася Алена! Але хто ведае, можа і гэтая мыш такая жа самотная як мая гаспадыня, можа і ў яе шчыміць сэрца за гаротнае свае жыццё... Ох, ажно есці перахацелася...
Грымоты рассеклі цішыню за вакном. Зноў веснавы вільготны вецер пачаў гуляцца з запавесамі. Ды й Алена ўжо спала сваім цяжкім, глыбокім сном...
2013
Свидетельство о публикации №119012109802
Только после слова "мышь" до меня дошло, что повествование ведется от лица кошачьего))
Понравилось!
С добрыми пожеланиями, Аида
Аида Юг 26.01.2019 21:00 Заявить о нарушении
Я прочла его сейчас, через 5 лет - сама удивилась)) Остался этот текст на память об учебе в Минске и о первой любви).детская вещь)...
Спасибо за всё!
Анастасия Котюргина 26.01.2019 21:44 Заявить о нарушении
Анастасия Котюргина 26.01.2019 23:53 Заявить о нарушении