Зима и лебеди
кароткі дзень, сцюдзёныя завеі -
ў рацэ замёрзлай невялікі плёс,
прастора дзе жыве любоў, надзея.
Сямейка лебядзіная плыве -
дарослых пара, з імі двое дзетак,
Яна зімою гэтай тут жыве,
у цёплы край не адляцела летам.
Спазналі птушкі дабрату людзей -
іх не баяцца, шчыра давяраюць,
а людзі з чыстай радасцю дзяцей
кавалачкамі хлеб ў ваду кідаюць.
*. *. *. 21.01.2019 г.
Свидетельство о публикации №119012104932