У сонечным агнiстым бляску...
У сонечным агністым бляску
Ляціць жыццё праз зімы і гады.
Ляціць жыццё, расказвае мне казку,
На твары пакідаючы сляды.
Спыніся, міг, у бляску зіхатлівым,
У водблеску дзівосным дагары!
У гэты міг з табою я шчаслівы.
Ты толькі мне, прашу, яго дары!
Ляціць жыццё, расказвае мне казку
Пра брыльянцісты бляск маіх дарог.
Адно тваю цаню сягоння ласку,
Што мне паслаў з нябёсаў шчыры Бог.
21. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119012103737