Люблю цiшыню...

***
Люблю цішыню
(яе не бывае многа),
Акна глыбіню…
Ў яго глыбіні – дарога.
Цябе памяну.
Затым – на дарогу гляну…
Люблю глыбіню!
Любіць я не перастану –
Ні позірк самотны твой,
Ні голас твой заімглёны –
Усёю сваёй душой,
Як любяць свабоду клёны…
Праклёны забудзь усе!
Цябе – не бывае многа…
Акно ў залатой расе,
Нібыта – твая дарога…

20. 01. 2019 г.


Рецензии