Паланэз
Весела страляюць дровы ў стаяку,
На ваконных шыбах дзіўных дрэваў голле
Ахінае срэбрам сінюю раку.
Ў хаце светла, цёпла. Пахне кажурынай,
Ясь на скрыпцы грае, мама кросны тчэ.
Дзетак поўна хата - Стась з яго сябрынай,
Слухаюць музыку і як час цячэ.
Расцвітаюць гукі зоркамі на небе,
То пугач рагоча, то жаўрук звініць.
Аб часах шляхецкіх, барацьбе і хлебе
Ўецца паланэзу залатая ніць.
Шыхт за шыхтам стройна пралятаюць коні
Чутна іх іржанне, чутны шабель звон.
То Літвы Вялiкай грозныя Пагоні
Родны край бароняць ад чужых плямён.
Pizzicato* стрэлаў - адгалоскi бітвы,
Зацiхаюць. Чутны калыханкі гукі,
Чутны хор анёлаў, што пяе малітвы
Немаўлю, што песцяць матуліны рукі.
Да былое славы, да былое волі
Заклікаюць гукі!"Уставай народ!
Уваскросiм памяць і да лепшай долі
Ды з любоўю ў сэрцах рушым у паход!"
*- pizzicato - спосаб iгры на скрыпцы шчыпком, гук будзе адрыўны, як стрэл
Свидетельство о публикации №119012007423