Кiтайцы мне паставяць помнiк...

***
                Жарт

Кітайцы мне паставяць помнік
На беларускае зямлі.
А побач будзе іх кароўнік,
Гектараў семдзесят раллі.

Далей – пекінская капуста
І шчыльныя рады цяпліц,
Пасаджаная бульба – густа,
Табун Маньчжурскіх кабыліц.

І будзе парк “Вялікі камень”
І мой магільны – іх граніт.
І на граніце - эпіграма
Пра вымерлы паэтаў від.

20. 01. 2019 г.


Рецензии