Перад Хрышчэннем звычайна...

***
Перад Хрышчэннем звычайна
Маці каўбасы чыніла.
Рэзала мяса і сала,
Таксама часнок дадавала.
Перчыла потым, саліла.
Тонкія кішкі нізала
Так акуратна на трубку!
Потым чыніла: круціла
Праз мясарубку.

Кругамі пражытага года
Даўгія каўбасы ляжалі.
Потым (такая ў нас мода)
Каўбасы на бляху мы клалі,
Нібы лабірынты, ці хвалі,
І ставілі смажыцца ў печ.
Вось і работа ўся з плеч!

Кожны да іх з нас быў ласы,
Бо вельмі ж то смачная рэч,
Тыя каўбасы!
Хто ні заходзіў у хату:
“О, як каўбасамі пахне!”
Так вось к зімоваму святу
Мама каўбасы чыніла…

Зараз душа толькі ахне:
“Дзе ж ты, Гасподняя сіла?
Хай бы ўваскрэсіла мне
Маці маю на хвіліну
Сённяшняй ноччу – у сне…”

19. 01. 2019 г.


Рецензии