Я надзею маю адну
Што нiяк у душы не гiне
Я да восенi дацягну
I Радзiму сваю пакiну
Я паеду далека ў свет
Я паеду услед за марай
Што ўсё клiча мяне, заве
Засцiлае душу туманам
Што я бачыў ў далекiх снах
На мяне ўсё яшчэ чакае -
Маладой сенажацi пах
На радзiме мяне не ўтрымае
Я не хутка дамоў вярнусь
Буду жыць у краiнах дальнiх
Толькi можа, ува сне ўздрыгнусь
Ад тваiх вачэй развiтальных
05.2000
Свидетельство о публикации №119011901118