З захаду хмаркi плывуць i плывуць...

***
З захаду хмаркі плывуць і плывуць,
Месяц з усходу – усходзіць.
Тут беларускія людзі жывуць,
Бог па зямлі іх тут водзіць.

Неба чарнее, і вечар брыдзе.
Недзе забрэша сабака.
Месяц над дахамі ціха ідзе –
Поўны, цяжкі, небарака.

Ў хаце далёкай засвецяць агонь.
Маці збірае вячэру.
Фыркне на месяц гарэзлівы конь,
Нібы раскольнік – на веру.

Месяц з усходу, як срэбраны шар,
Моўчкі завісне над хатай.
Я на зямлі на сваёй гаспадар,
Хоць беларус небагаты.

Тут беларускія людзі жывуць.
Бог па зямлі іх тут водзіць.
З захаду хмаркі плывуць і плывуць,
Месячык гасяць на ўсходзе.

18. 01. 2019 г.


Рецензии