Вось i ноч мая настала...
Вось і ноч мая настала.
Прастудзілася, цячэ
І скідае з п’едэстала
Ўсё, што вочы ёй пячэ:
І марозную завею,
І абрыдлы поўні лік,
І паэта, што не ўмее
Прыкусіць дурны язык.
Толькі вецер лашчыць вочы,
Толькі хмары з ёй плывуць,
Ды ліхтар – яе рабочы –
Асвятляе ночы пуць.
18. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119011800294