Сёння вецер, адлiга, i сумна, i цiха...
Сёння вецер, адліга, і сумна, і ціха,
І падпоўня так рана ўзышла.
І паэзія сёння – змяя з таго міфа,
І цябе спакушае яна.
Не пішы сёння вершаў,
Не трэба, паслухай,
Бо змяя, што кусае свой хвост,
Зашыпіць у цябе над разбуджаным вухам,
І ад страху зляціш пад адкос.
Не пішы сёння вершаў,
Бо сумна і ціха,
І падпоўня так рана ўзышла.
І паэзія сёння, як злая ваўчыха.
Не рабі яшчэ большага зла!
17. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119011706732