Нараканне
Якую славу мелi!
Ды ўсё з гадамi i сплыло,
I дробным макам селi!
Мы талерантнымi слылi
I з Магдэбугу права
Нам даравалi каралi,
Каб множылася слава!
За прагрэсiўнейшы Статут
Яўропа нас цанiла
Ды непамернай пыхi спрут
Браў, што яго маніла.
Бо не заўсёды сябраваў
Князь з Соймам, з галавою,
А волю больш рукам даваў
Хiлiўся к мардабою
На троны абіраў чужых,
Дома не знаў прарока.
I слава адляцела ў мiг
Далёка, ой далёка!
От каб устаў увесь народ
Да волi у парыве,
І князь знайшоўся б пасярод
I зажылi б шчаслiвей!
Не гойсалi б як жабракi
Не клянчылi б крэдыты
А працаю сваёй рукi
Паўсталi б самавiты!
Свидетельство о публикации №119011710427