Палавiнка месяца на усходзе...

***
Палавінка месяца на ўсходзе.
Яшчэ дзень не згас, яшчэ не цёмна.
Лес у белым футры, як па модзе,
Пазірае стомлена і сонна.

Стомлена і сонна пазірае
На палі, заснежаныя хаты.
Палавінка месяца вітае
Зімні лес вяльможны і багаты.

Яшчэ дзень не згас, яшчэ не цёмна.
Палавінка месяца на ўсходзе.
І зіма здаецца мне бяздоннай,
Як душа, што моліцца свабодзе.

16. 01. 2019 г.


Рецензии