Мая паэзiя
Грэе сонца праз акенца.
У душы – вясна.
На радзіме іншаземцы –
Мова і яна,
Тая, што з сугучча слоў
Створыць мне вясну
І мяне пазбавіць сноў.
З ёю не засну!
Тая, што вядзе мяне
Праз завеі лёд.
Тая, што ў маім акне –
Сонейка палёт!
16. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119011604256