Пра дзядулю

Аб чым пісаць калі табе дванаццаць,
Калі твой лес нібы вясновы ранак?
Дзе есць падстава усяму здзіўляцца,
Хоць крок зрабіўшы ад бацькоўскіх ганак.

Мой дзядуля(бабулін брат)Калібераў Іван Антонавіч прайшоў праз пекла вайны і жывым звярнуўся дадому, дзе чакалі яго родныя, дзе нявеста Полюшка лічыла хвіліны да сустрэчы.Звярнуўся цяжка паранены, маючы два ордэны і медалі.Пасля вайны было ў весцы холадна і голадна, а дзядуля, падсілкаваўшыся на казенных харчах у пасляваеннай Германіі,дзе затрымаўся па абавязках службы, здзівіў некага ў весцы добрым выглядам, за што і атрымаў мянушку "Булка". З тае пары Івана Булку знала ўсе наўколле.Высокі,статны, з амаль чорнымі вачыма, быў ен майстрам на ўсе рукі.Скласці печ або склеп- завуць дзядулю, вывесці вугал у хаце-справа рук Булкі.Між іншым, быў ен зауседы душой кампаніі, бо метка жартаваў і сыпаў прымаўкамі.
Яшчэ адной адметнай рысай дзядулі, а потым і кожнага з нас, была асаблівасць гучна вясці гаворку.Калі збіраліся мы разам, людзі ўжо беспамылкова вызначалі, што гэта вядуць бяседу Булкавы.Памер дзядуля крыху не дажыўшы да свайго шасцідзесяцігоддзя.
Звычайны лес, звычайнага чалавека, зрабіўшага ўсе дзеля нашай светлай будучыні!
Ці апраўдалі мы іх надзеі?Ці не сорамна ім за сваіх нашчадкаў?Цяжка сказаць, але памяць аб іх жыве і будзе жыць сярод нас як нешта святое і нязгаснае!


Рецензии