Застылi студзеньскiя сосны...
Застылі студзеньскія сосны
Ў блакітным ранішнім святле.
Малюе студзень віртуозны
На поля беласнежным шкле.
Стаяць маўклівыя бярозы
Ў ружовым інеі зімы.
І сэрца прагне шчасця прозы –
У цішыні, дзе толькі мы.
16 студзеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119011603180