Цёплы вогкi свежы вецер...

***
Цёплы вогкі свежы вецер
Доўгай студзеньскай зімы
Вее, вее, нібы ў свеце
Ветраныя – толькі мы.

Мы ляцім, як воглы вецер,
Не спыняемся нідзе.
Гнецца бэзавае вецце,
Лісце плавае ў вадзе.

Ну, а мы, нібыта вецер,
Над зямлёй ляцім з табой
І зімой, і ў нашым леце
Над світальнаю зарой.

14 студзеня 2019 г.


Рецензии