Малая радзiма
Дзе ўпершыню адкрыўся свет,
Дзе для мяне ўсё асаблівае,
Што ў сэрцы пакідае след.
Край, дзе дзяцінства пачыналася –
Душэўны дарагі куток,
Там, дзе матуляй гадавалася,
Дзе зроблен быў мой першы крок.
Дзе гузік, згублены ў пясочніцы,
Які шукала доўгі час…
Вяртацца ва ўспаміны хочацца:
У дзіцячы сад, ды першы клас.
Пяшчотай, клопатам напоўнена
Прастора родная мая.
Бацькоў апошні погляд стомлены
Ніколі не забуду я.
Дом, дзе пакінута мне спадчына
З бацькоўскім пахам і быццём,
Адкуль узяла парады матчыны
Ў сваё дарослае жыццё.
Малой радзімаю з’яўляецца
Мой маладзечанскі куток
І для сыноў, дзе адзначаецца
І іх пачатак і выток.
І цягне на зямлю лагодную,
Туды, дзе сагравае штосць.
Святыня-Бацькаўшчына родная!
Прытулак там заўсёды ёсць.
Мястэчка, дзе ўсё патаемнае,
У дзяцінства дзе вядзе маршрут-
З душэўнай цеплынёю, спеўная
Мая радзіма, любы кут!
Свидетельство о публикации №119011404706