Недзе далёка грымiць электрычка...

***
Недзе далёка грыміць электрычка.
Можа, ў Пятрышках ці ў Вязынцы, можа.
Ўпала з кішэні на снег рукавічка.
Бог з ёй! Сагрэцца яна не паможа.

Можа, паехаць куды электрычкай?
Ці ў Маладзечна, ці ў Ратамку, можа?
Булькаюць рэйкі бурлівай крынічкай.
Сумная песня наўрад дапаможа.

Ўпала з кішэні на снег рукавічка.
Бог з ёй! Сагрэцца яна не паможа.
Толькі пяшчотнага слова вадзічка,
Што з тваіх вуснаў ліецца прыгожа.

13 студзеня 2019 г., Радашковічы


Рецензии