Верш А. Бялевiча

Есць на свеце такія краіны
Дзе расце нават хлеб на раллі,

А мне нашы бярозы, каліны,

Нашы краскі ў душу заплылі.


Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.

А найлепшая тая дарога,

Што вядзе на бацькоўскі парог.


Кажуць : дома вуглы памагаюць,
Дома жыць і рабіць весялей…

Чалавек без бацькоўскага краю,

Як без песні ў гаі салавей.


Рецензии