На зiмовым свiтаннi спявае душа...
На зімовым світанні спявае душа,
Бо вакол толькі лес, цішыня і снягі,
І ў мой заўтрашні дзень мне не трэба спяшаць,
Калі Бог выбачае мне сёння грахі.
Маё заўтра настане ў зімовым світанні,
Бо сягоння я вольны, нібы адпусціў
Мне Гасподзь мае грэшныя расчараванні
І імкненні, якімі міжвольна грашыў.
Не званю я аб поспехах нейкіх нікчэмных,
Не хачу зарабляць той нікчэмны метал.
У мяне не бывае жаданняў таемных,
Калі сэрца ў натхнення выходзіць астрал.
На зімовым світанні спявае душа,
Бо вакол толькі лес, цішыня і снягі,
І ў мой заўтрашні дзень мне не трэба спяшаць,
Калі Бог выбачае мне сёння грахі.
13 студзеня 2019 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №119011302819