Мяце мяцелiца густая...
Мяце мяцеліца густая,
І я да рання зноў не сплю.
Нібыта лілія лясная,
Ляціць завея на зямлю.
О, колькі раз даваў я слова
Мяцельнымі начамі спаць.
Суровая зіма, як мова,
Паэта будзе зноў шукаць.
Паэта, што не спіць начамі
І параўнае яе снег
З лілеі белымі вачамі,
Што ладзяць студзеню начлег.
12. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119011201193