Цень калiны на снезе...

***
Цень каліны на снезе ў святле ліхтара,
І пад лесам – агеньчыкі хаты.
Спіць пад снегам нагрэтая сонцам зямля,
Як змарнелыя боем салдаты.

Цень каліны на снезе. І тоіцца ноч,
Як пад снегам – каліны карэнне.
Я таксама таюся празорлівых воч,
Што сурочаць чужое натхненне.

Гэтак стомлена спіць пад снягамі зямля,
Як салдат пасля цяжкага бою.
Цень каліны на снезе – крыло жураўля.
Ці то бездань між мной і табою?

12 студзеня 2019 г.


Рецензии