Свецiць студзеньскае сонца...

***
Свеціць студзеньскае сонца
І на снег святло ліе.
Сонца – нашых душ кіроўца –
Песню студзеня пяе.

Я сяджу у цёплай хаце
І пра студзень верш пішу.
Сонца –   у акна квадраце  –
Выварочвае душу!

І ляцяць з душы, як промні,
Словы сонечныя ў свет.
Дык жыві, пішы і помні,
Што ты – сонечны паэт!

10. 01. 2019 г.


Рецензии