Сасна пры дарозе
дзе не ведама, хто табе сябра,
ты прыходзіш звычайнай дзяўчынай,
якой нават у думцы не здрадзіць.
Прадчуваю цябе з таго часу,
калі нас абручыла радзіма
пад сасной, дзе з табою ні разу
не спаткаліся вусны ў жніўні.
Фотаздымак стаіць паміж намі,
чорна-белы, як печка ў бабці –
ад сасонкі запыленнай памяць…
Дай жа Бог ёй таксама не здрадзіць.
Куды б лёс не занёс цябе з часам,
там, на скуры сасны агрубелай,
след пяшчотнай далоні застаўся,
як на здымку былым чорна-белым.
Свидетельство о публикации №119010708474