Хутка зойдзе мiкрамесяц...
Хутка зойдзе мікрамесяц,
Вернецца ў свой Вадалей.
Успаміны сэрца месіць,
А Раство – іх апагей.
Нібы вочы леапарда,
Бліснуў серп і раптам знік.
Я, камп'ютэр і мансарда,
І на небе – маладзік.
І рубінавыя зоркі,
І паветра, нібы шкло.
І палі, лясы, пагоркі
І ліхтарнае святло.
07. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119010707373