Зараз няхай бы матуля зайшла...
Зараз няхай бы матуля зайшла,
Ладак якіх на Раство напякла.
Потым бы села яна ля акна.
Ладкі, матуля, жыццё, цішыня…
Толькі ніколі не прыйдзе яна.
Вечны мой сум, зімні сад, цішыня…
Сэрца чамусьці мне давіць і давіць,
Толькі нічога мне ўжо не паправіць.
Маму сваю я адзін памяну,
Слухаю сэрцам жывым цішыню…
07. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119010701941