Сёння месяц нарадзiуся...
Сёння месяц нарадзіўся.
Нарадзіўся маладзік.
Я ніколькі не змяніўся,
Бо да месяца прывык.
Сёння месяц ў Казярогу.
Маладзік яшчэ слабы.
Свецяць жоўтым на дарогу
Мне ліхтарныя слупы.
І дарога йдзе, уецца,
Снег агатамі блішчыць,
Бліскаціць, зіхціць, здаецца,
Нават шкліцца і гарыць.
Я ніколькі не змяніўся,
Я слабы, як маладзік,
Што сягоння нарадзіўся
І да неба не прывык.
06. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119010609541