Стыне чай, гарыць свечка...

***
Стыне чай, гарыць свечка, плывуць успаміны.
Развіднелася. Снег не ідзе.
Каля плота спіць кусцік любімай маліны,
А пад снегам – часнок на градзе.

З даху снег не аб’ехаў, вісіць, як лавіна.
Неба белае – пух на вадзе.
Ўсё, што сказана мной, ёсць душы палавіна,
А другой не пачуеш нідзе.

06. 01. 2019 г.


Рецензии