Здава ся часам для людзей
Недатыкальным
А быў – не знойдзеце прасцей
Недаравальна
Таму, мажлiва, што глядзеў
Я так узнёсла
Памiж усiх сваiх надзей
Прамых i ўскосных
Я бачыу ў снах свой ўласны лёс
Такiм выразным
I я iмкнуўся да нябёс
Так безадказна
Чужых баяўся галасоў
Вачэй варожых
Што на жыццё i на любоў
Iзноў варожаць
Але нiякi вырак iх
Я не прымаю
I зноў на беразе ракi
Свой верш чытаю
I зноў малюся Богу я
Ён дапаможа
I зноў пяе душа мая
«Магутны Божа»
17.07.2001
Свидетельство о публикации №119010500860