Ты позняя жаданая вясна...

***
Ты – позняя жаданая вясна
Маёй – і грэшнай, і святой,
Маёй – бязгучнай і нямой,
Ранняй і залатой зямной восені.

Ты – позняя, ты – цёплая вясна
Маёй згарэлай маладосці –
Адзінокай, заметнай і незаўважанай,
Як куст каліны ў асінавым лесе вясной.

Ты – позняя вясна маіх вачэй,
Што сталі ярчэй і празрысцей
Ад слёз несупыннага чакання.
Ты – проста мая вясна.

05. 01. 2019 г.


Рецензии