Памылка

Маё сэрца за памылку прабач.
Хто не жыў, не памыляўся ні разу.
А яно не пачало б жыць інакш -
Ты прымусіў яго біцца адразу.

У жыцця ўсе тэарэмы зваротныя -
Нельга жыць без груку сэрца зусім.
Непапраўная памылка, смяротная
Закаханым сэрцам б'ецца маім.


Рецензии