Чароунай цеплынёй, пяшчотай...
Чароўнай цеплынёй, пяшчотай
І незабыўным хараством
Сягоння закранула ноты
Душы - Гасподняе Раство.
Усё знікае, пераходзіць
У іншы стан, як снег у дождж.
Ды адчуванне Боскай згоды
Душу перапаўняе скрозь.
І яблык мочаны, як помач,
Каб дачакацца дзень святы,
І бульбіна, нібы апоўнач
У небе месяц залаты.
Нібыта вецце абрыкосаў,
Дрыжыць ад веек тваіх цень.
Палёў, лугоў, лясоў, пакосаў
Чытаю ў тваіх рухах дзень.
Гляджу, гляджу, гляджу і млею
Ад мяккасці сумесных дзён,
Ад блаславёнага ялею,
Якім я ўзяты ў палон.
05. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119010500629